У Расіі выданне прызналі "замежным агентам", бо на яго падпісваліся амбасады

У Расіі выданне прызналі "замежным агентам", бо на яго падпісваліся амбасады

Інтэрнэт-выданне Republic трапіла ў Расіі ў спіс "замежных агентаў". Мінюст РФ патлумачыў гэта тым, што замежныя амбасады і філіялы замежных арганізацый плацілі за падпіску на закрытыя матэрыялы выдання, піша "Новая газета" са спасылкай на галоўнага рэдактара Republic Дзмітрыя Колезева.

Чыноўнікі расійскага Мінюста заявілі, што выданне атрымала грошы ад "амбасады Швейцарскай канферэнцыі" (замест "Швейцарскай Канфедэрацыі"), а таксама ад замежных прадстаўніцтваў Фінляндыі, Францыі, Літвы ды Казахстана ў Расіі. Таксама ў "віну" Republic паставілі атрыманне грошай за падпіску ад карпункта газеты The Wall Street Journal, філіяла фонду Фрыдрыха Наўмана і казахстанскай кампаніі Eurasia Metals Company.

Republic уваходзіць у адзін медыяхолдынг з тэлеканалам "Дождь". Да лістапада 2016-га выданне называлася Slon.

У Расіі выданне прызналі "замежным агентам", бо на яго падпісваліся амбасады

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі