У Расіі ўвялі абмежаванні для прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі ўвялі абмежаванні для прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі ўвялі абмежаванні для прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў. Пад падазрэнні трапілі ААТ “Малако” (Віцебск) і Агракамбінат “Сноў” з Нясвіжскага раёна. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, у канцэнтраванай малочнай сыроватцы, вырабленай у Віцебску, расійскія спецыялісты паўторна выявілі рэшткі лекавых сродкаў — антгельмінцікаў. З 2 сакавіка на пастаўкі прадукцыі ААТ ”Малако” ўводзяцца часовыя абмежаванні.

Таксама расіяне знайшлі ў мясе птушкі, якое паступіла з Агракамбіната “Сноў”, астаткі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы. З-за гэтага з 28 лютага ў адносінах прадукцыі згаданага прадпрыемства-вытворцы ўвялі рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю.

Як інфармавала Еўрарадыё, з 27 лютага Рассельгаснагляд увёў узмоцнены лабараторны нагляд харчовай прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі