У Расіі ўводзяць узмоцнены кантроль за прадукцыяй 4-х беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі ўводзяць узмоцнены кантроль за прадукцыяй 4-х беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі ўводзяць узмоцнены кантроль за прадукцыяй чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Рассельгаснагляд адрэагаваў на выяўленыя яшчэ ў верасні парушэнні. Як інфармуе сайт ria.ru, у ялавічных блоках мясакамбінатаў “Кошалева”, “Мір”, “Імперыя 2009” знайшлі рэшткі тэтрацыкліну. На іх жа яны натрапілі і ў курыным яйку птушкафабрыкі “Аршанская”. Адзначаецца, што ў адносінах прадукцыі згаданых прадпрыемстваў будзе дзейнічаць рэжым узмоцненага лабараторнага кантроля.

Рассельгаснагляд рэгулярна ўводзіць у адносінах шэрагу прадпрыемстваў з Беларусі альбо ўзмоцнены кантроль, альбо і часовую забарону на пастаўкі прадукцыі. Пасля выпраўлення парушэнняў іх звычайна выключаюць з "чорнага спісу".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі