У Расіі абвалам сопкі перакрытая рака (відэа)

У Расіі абвалам сопкі перакрытая рака (відэа)

У Хабараўскім краі Расіі ўпаў вялізны метэарыт, абвалам сопкі перакрытае рэчышча ракі Бурэя. З-за гэтага Бурэйская ГЭС праз месяц-два пачне адчуваць недахоп у вадзе.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", у Расіі працягваюцца спрэчкі наконт таго, што ж адбылося. Існуюць тры асноўныя версіі. Версію пра "вялізны метэарыт" агучыў кіраўнік Верхнебурэйскага раёна Хабараўскага края Аляксей Маслаў. Паводле яго слоў, рэчышча ракі засыпана камянямі і зямлёй на ўчастку 700-800 метраў у даўжыню і 400 метраў у шырыню. Яго вышыня склала 80-160 метраў. І Маслаў ад свайго меркавання адмаўляцца не збіраецца. На відэа, якое з'явілася на YouTube, відаць, што навокал месца здарэння на сопках няма лесу. Аднак сведак падзення метэарыта няма (праўда, у сацсетках сведкі ўжо нібыта знаходзяцца).

Навукоўцы настойваюць на версіі пра апоўзень. Аднак пра прычыны такой з'явы сказаць не могуць (кажуць толькі пра "цеплавую анамалію") — патрэбны даследаванні, а месца там глухое. Ёсць версія і пра падзенне аб'екта штучнага паходжання, напрыклад, ракеты. Але зноў жа гэтага ніхто не бачыў.

Як інфармуе meduza.io, паводле папярэдніх прагнозаў, каб разабраць завал, спатрэбіцца каля 50 тысяч тон прамысловай выбухоўкі, значныя фінансавыя ўкладанні і каля году часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі