У Расіі ў выніку тэракта загінулі 8 чалавек, яшчэ 56 пацярпелі

8 чалавек загінулі, а 56 былі параненыя ў выніку выбуху ў гарадскім аўтобусе у расійскім горадзе Тальяці. Сярод шпіталізаваных трое дзяцей. Выбух прагрымеў а шостай раніцы па мінскім часе. Асноўная версія следства — тэрарыстычны акт. Большасць пацярпелых — маладыя людзі, бо аўтобус абслугоўваў маршрут, які праходзіў уздоўж вучэльняў і школ.

Выбуховае прыстасаванне, па словах экспертаў, не перавышае аднаго кілаграму ў трацілавым эквіваленце.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі