У Расіі працягваецца "пугачоўскае паўстанне", людзі атакавалі чыгунку

Нагадаем, у суботу ў адной з мясцовых кавярняў 16-гадовы падлетак (ураджэнец Чачэніі) падчас сваркі забіў скальпелем 20-гадовага мясцовага жыхара, былога дэсантніка. Хлопца арыштавалі на два месяцы, яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Тым часам у горадзе ўжо два дні працягваюцца масавыя мітынгі жыхароў, якія патрабуюць высяліць з Пугачова "асобаў чачэнскай нацыянальнасці" і абараніць іх ад ураджэнцаў Каўказу.


Людзі спачатку спрабавалі перакрыць аўтатрасу, сёння ж пасля мітынгу рушылі да чыгункі. Як паведамляе РІА "Новости", паліцыя здолела іх спыніць. Стала вядома, што са сваёй пасады зняты начальнік мясцовай паліцыі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі