У Расіі павялічыўся попыт на галівудскія фільмы

Расійскі кінарынак стаў адным з самых хуткіх па развіццю. Паводле The Hollywood Reporter, такі вынік зрабіла Амерыканская асацыяцыя кінематаграфістаў. Так, калі ў Італіі прыбыткі ад пракату галівудскай прадукцыі за 2006 год выраслі на 25 адсоткаў, а ў Швецыі - на 38, то ў Расіі на 67 адсоткаў.

Зборы ад пракату амерыканскіх фільмаў перавысілі ў Расіі 295 мільёнаў долараў. Для параўнання, у 2005 годзе яны складалі 196 мільёнаў.

У рэйтынгу спажыўцоў амерыканскай кінапрадукцыі Расія паднялася на дзве пазіцыі і заняла 13-е месца. На першым застаецца Вялікабрытанія, а на апошнім - 25-м - Ірландыя.

Фота: www.mississauga4sale.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі