У Расіі беларуска з Гомельшчыны абакрала сям'ю свайго жаніха

Сям'ю свайго жаніха абакрала ў расійскім горадзе Петразаводск грамадзянка Беларусі. Паводле звестак следства, дзяўчына прыехала ў гэты горад для паступлення ў ВНУ. Ва ўніверсітэце і пазнаёмілася з маладым чалавекам, з якім збіралася ўзяць шлюб. Яна часта наведвала кватэру, дзе ён жыў са сваімі бацькамі. А аднойчы дзяўчына знікла, а з ёю і грошы - больш за 7 тысяч долараў.

Пад падазрэнне адразу патрапіла "нявеста" і яе затрымалі. Высветлілася, што яна збіралася вярнуцца на Гомельшчыну і ўжо набыла квіток. Спачатку яна прызналася ў крадзяжы, але ў судзе ад сваіх паказанняў адмовілася. Тым не менш, беларуска была асуджаная на 180 гадзінаў папраўчых працаў.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі