У Расіі арыштавалі святара за кіраванне ў п'яным выглядзе

У Ліпецкай вобласці Расіі суд на чацвёра сутак арыштаваў праваслаўнага святара, які неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху, паведамляе РБК.
Гэтым разам бацюшка знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. На момант затрымання высветлілася, што святар ужо быў пазбаўлены правоў за аналагічнае правапарушэнне. На судзе ён паводзіў сябе пакорліва і цалкам прызнаў сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі