У Расіі адключыўся энергаблок на Белаярскай АЭС

У Расіі адключыўся энергаблок на Белаярскай АЭС

У Расіі адключыўся энергаблок №4 на Белаярскай атамнай электрастанцыі, якая размешчаная ў Свярдлоўскай вобласці. Як піша meduza.io са спасылкай на Расатам, прычынай адключэння энергаблока стала ілжывае спрацоўванне адной з абарончых сістэм. Спыненне энергаблока адбылося па штатным алгарытме паводле нармальнай схемы.

Пасля выяўлення прычынаў ілжывага спрацоўвання абарончай сістэмы энергаблок зноў уключаць у сетку і ён адновіць працу.

Энергаблок №3 працягвае працаваць паводле графіка нагрузак. У ведамстве таксама адзначаюць, што ў сувязі з інцыдэнтам радыяцыйны фон у ваколіцах Белаярскай АЭС не павышаўся.

Гэтая станцыя працуе з 1964 года. Першыя два яе энергаблокі з рэактарамі на цеплавых нейронах цалкам выпрацавалі свій рэсурс і канчаткова спыненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі