Вы тут

У Ракаве перад Новым годам скралі ялінку з прыватнага падворку

У пасёлку Ракаў пад Мінскам перад Новым годам скралі ялінку з прыватнага падворку. Гаспадары дома па вуліцы Набярэжнай мяркуюць, што дрэўца ссеклі паміж 27 і 29 снежня.

Страты ад крадзяжу складаюць 90 рублёў. Злачынцаў шукаюць, на іх завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.205 (крадзеж), перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскай абласной міліцыі.