У пятніцу ў Беларусі прагназуецца моцны вецер — да 20 метраў за секунду
![У пятніцу ў Беларусі прагназуецца моцны вецер — да 20 метраў за секунду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_727971_big.jpg.webp?itok=1fpzjt-n)
У пятніцу, 2 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца моцны вецер — з парывымі да 15-20 метраў за секунду. Ён істотна будзе ўзмацняцца ўжо ў чацвер. Калі ўначы моцны вецер чакаецца пераважна па поўначы, дык удзень — у многіх рэгіёнах нашай краіны, у тым ліку і ў Мінску. Сіноптыкі аб’явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны будзе ад +3 да +9 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17, у Брэсцкай вобласці — да 23 цяпла.
![У пятніцу ў Беларусі прагназуецца моцны вецер — да 20 метраў за секунду](/sites/default/files/paragraphs/image/000022999606big.jpg)
Фота: БЕЛТА