У пятніцу ў Беларусі чакаецца снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом

У пятніцу ў Беларусі чакаецца снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом

21 снежня ў краіне чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі будзе туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. 

Уначы тэмпература паветра будзе 4-10 градусаў марозу, удзень прагназуюць ад -5 да +1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі