Вы тут

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 15-18 градусаў цяпла

Халодная вясна 2021-га заканчваецца / БЕЛТА

У пятніцу, 7 траўня, у Беларусі магчымыя дажджы, а ў некаторых раёнах і навальніцы. Парывы ветру месцамі могуць дасягаць 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 2-4 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +9 да +15 (на Гомельшчыне — да +18, у сталіцы — ад +12 да +14 градусаў).

Пацяпленне чакаецца ў пачатку наступнага тыдня, калі месцамі тэмпература паветра будзе дасягаць 24-26 градусаў. А ападкаў стане істотна менш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.