У пятніцу ў Беларусі будзе спякотна — да +31 градуса

У пятніцу ў Беларусі будзе спякотна — да +31 градуса

Спякотнае, але воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 27 ліпеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа +15...+20 градусаў, удзень ён падымецца да 25-31 вышэй за нуль.

Яшчэ гарачэй будзе на выходных. 28 ліпеня ўдзень пераважна па ўсходзе Беларусі, а 29-га на большай частцы тэрыторыі краіны будзе да 30-32 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі