У пятніцу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay

У пятніцу, 19 ліпеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Толькі ўначы месцамі па усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-18 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +22...+28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі