У пятніцу, 18 сакавіка, у Беларусі будзе без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што месцамі на поўначы і паўночным усходзе краіны на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -3 да -9 градусаў (месцамі — да -13, у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла (у сталіцы — ад +3 да +5 градусаў).