У пятніцу ў Беларусі будзе да +33, у суботу — да +36 градусаў
![Гарачы жнівень 2023-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/girl-in-a-field-4655185_1280_1.jpg.webp?itok=9dV5ElYu)
Гарачы жнівень 2023-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Уначы ў пятніцу, 4 жніўня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень без істотных ападкаў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +15 да +17 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 26-28 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +33, у сталіцы — ад +25 да +27 градусаў).
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў суботу, 5 жніўня, амаль па ўсёй краіне будзе да 30-34 градусы цяпла, а на Гомельшчыне месцамі да +36! У Мінску прагназуецца каля +30.
![У пятніцу ў Беларусі будзе да +33, у суботу — да +36 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/If6C90uvo9A.jpg.webp?itok=I0_AeiZF)
vk.com/belgidromet
![У пятніцу ў Беларусі будзе да +33, у суботу — да +36 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/T06cbKg5_Zk.jpg.webp?itok=x7jYl4QS)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.