У пятніцу ў Беларусі без ападкаў, дажджы і мокры снег — на выхадных
![У пятніцу ў Беларусі без ападкаў, дажджы і мокры снег — на выхадных](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-11-14t111846z_1296086497_rc12df4f1bf0_rtrmadp_3_belarus-weather.jpg.webp?itok=tqQNQekl)
На пятніцу, 16 лістапада, у Беларусі ападкі не прагназуюцца. Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (на ўсходзе — да -9, на захадзе — ад +1 да +3), удзень — ад -1 да +5 градусаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.
У суботу ўдзень месцамі на поўначы нашай краіны магчымыя мокры снег і дождж. Прагназуецца слабы галалёд. У начныя гадзіны будзе ад -2 да -9 градусаў (на Гомельшчыне — да 13 градусаў марозу), удзень — ад -3 да +4.
У нядзелю, 18 лістапада, ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца амаль па ўсёй Беларусі. Уначы і раніцай магчымы галалёд. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў (у Гомельскай вобласці — ад -5 да -8), удзень — ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, інфармуе "Беларусь сегодня" з спасылкай на Белгідрамет.