У пятніцу працягнецца суд над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Севярынца

У Маскоўскім раённым судзе Брэста ў пятніцу працягнуцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца, якія былі затрыманыя 19 жніўня. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. У чацвер суддзя Вольга Смірнова, якая раней адправіла на 15 сутак за краты Севярынца, планавала разгледзець справы траіх чалавек – Рамана Кісляка, Андрэя Шаранды і Юркі Бакура. Першым судзілі Кісляка.

Пра тое, што з гэтага выйшла, “Еўрарадыё” распавёў брэсцкі актывіст Юрка Бакур:

“Суддзя адмовілася далей разглядаць справу і сказала міліцыянтам, каб склалі іншы пратакол. Бо ранейшы пратакол супярэчлівы… А астатніх, мяне і Шарэнду, выклікалі на заўтра. І заўтра яшчэ акрамя нас будуць судзіць траіх чалавек”.

Паводле словаў Бакура, на аўторак ужо запланаваны суд над яшчэ 7 затрыманымі ўдзельнікамі прэзентацыі.

Адзначым, што 30 жніўня падтрымаць хлопцаў у залу суда прыйшлі каля 50 чалавек. Сярод іх былі лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі