Вы тут

У пятніцу па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер

Фота: БЕЛТА

Уначы і раніцай у пятніцу, 22 чэрвеня, практычна па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Як інфармуе БЕЛТА, удзень кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя пераважна на ўсходзе нашай краіны. Вецер будзе з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (на ўсходзе — ад +17 да +19), у дзённыя гадзіны — ад +17 да +22 градусаў (на ўсходзе — да 28 цяпла).

У выхадныя дні прагназуецца прахалоднае дажджлівае надвор'е. Уначы ў суботу і нядзелю будзе 6-12 градусаў цяпла (на Гомельшчыне — да +14), удзень — ад +13 да +21. Кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў панядзелак.