У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

6 кастрычніка ўначы ў Беларусі чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е. Вецер будзе пераменных напрамкаў, парывісты. Тэмпература паветра пад раніцу будзе +5...+10 градусаў вышэй за нуль, інфармуе Белгідрамет.

Удзень будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, парывісты. Па паўднёвай палове краіны прагназуецца моцны парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду. У Мінску чакаюцца парывы ветру да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў другой палове дня падымецца 7-13 градусаў цяпла.

У суботу, нядзелю і панядзелак дажджы працягнуцца. Удзень тэмпература паветра не будзе падымацца вышэй за 14 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі