Вы тут

У пятніцу па Беларусі пройдуць дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі

minsknews.by

У бліжэйшыя суткі, 12 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах —  з парывамі да 14 метраў з секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 16-22 градусы за знакам плюс, паведамляе Белгідрамет.