У пятніцу на захадзе Беларусі будзе да +13 градусаў
![У пятніцу на захадзе Беларусі будзе да +13 градусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1616662292_434289_big.jpg.webp?itok=x9tEdf6E)
У пятніцу, 26 сакавіка, у Беларусі зноў істотных ападкаў не прагназуецца. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман раніцай і пра галалёдзіцу, якая месцамі захаваецца на дарогах.
У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1, на Гомельшчыне — да -5), удзень — ад +6 да +11 (на захадзе Беларусі будзе да +13 градусаў, у сталіцы — 9-11 градусаў са знакам плюс).
Да выхадных у нашай краіне пацяплее.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.