У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, моцны вецер
![У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, моцны вецер](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_8efd8e61f9b3a3f74325815c003d8cb2_871466.jpg.webp?itok=VFpk-Oc1)
У пятніцу, 4 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, моцны вецер. Ападкі прагназуюцца пераважна на ноч і раніцу, удзень яны магчымыя па паўднёвым усходзе краіны і Мінскай вобласці. Беларускія сіноптыкі зноў аб’явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі. Падчас навальніц вецер будзе дасягаць 15-20 метраў за секунду (у тым ліку і ў Мінску).
Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад +16 да +22 градусаў, удзень — ад +24 да +29, на Гомельшчыне яна будзе дасягаць 30-32 градусаў цяпла.