У Пружанскім раёне вартаўнік птушкафабрыкі спаліў сябе

У Пружанскім раёне 51-гадовы мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. Як паведамілі ў Пружанскім РАУС, інфармацыя з раённай лякарні аб тым, што з вёскі Лінова са шматлікімі апёкамі цела дастаўлены мужчына, паступіла ў аддзел унутраных спраў 3 траўня.
Вясковец быў у стане шоку. У яго апёкі 2-й, 3-й і 4-й ступені. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. На сённяшні дзень стан яго здароўя медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Аб тым, што прымусіла вартаўніка Аранчыцкай птушкафабрыкі здзейсніць такі ўчынак, пакуль невядома. Паводле папярэдняй інфармацыі, надзвычайнае здарэнне, калі мужчына знаходзіўся дома адзін. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі