Вы тут

LSTR Adziennie зрабілі футболкі з мемам “Uh no”

facebook.com/LSTRAdziennie

У продажы з’явіліся майкі з мемам “Uh no” —  іх аператыўна выпусціў брэнд вопраткі LSTR “Адзенне”.

“Uh no”, калi што, гэта: “Так, я падараваў Тэслу” па-беларуску”, — патлумачылі сваю ідэю стваральнікі саколак.

Словамі “Uh no” Ілан Маск адказаў у "Твітары" на пытанне, ці сапраўды ён падарыў Аляксандру Лукашэнку электрамабіль Tesla. Раней кіраўнік Беларусі выхваляўся такім падарункам ад амерыканскага мільярдэра, але карыстальнікі Твітэра здагадаліся спытацца ў Маска, ці праўда гэта.

Так “Uh no” стала мемам.