У продаж памылкова трапілі кубкі з партрэтам Гітлера (фота)

Як інфармуе нямецкая прэса, партыя з 5 тысяч кубкаў была вырабленая ў Кітаі. Прадаць паспелі толькі 175 кубкаў, калі пачаўся скандал. Высветлілася, што на кубку, сярод кветак і радкоў з англамоўнага верша, ёсць выява паштовай маркі з партрэтам кіраўніка нацысцкай Нямеччыны Адольфа Гітлера.



Цяпер гандлёвая сетка заклікае прыносіць прададзеныя кубкі, за іх абяцаюць выдаць сертыфікат на 20 еўра, на які людзі змогуць купіць нешта іншае.



Мяркуецца, што кітайскі дызайнер не ведаў, чыю выяву ён змясціў на кубак.
 

Фота — nw-news.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі