У прэс-службе прэзідэнта Арменіі не бачылі “армянскага” запрашэння на саміт

Так прэс-сакратар прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна Арман Сагацелян пракаментаваў Еўрарадыё інфармацыю, што прэзідэнт Арменіі атрымаў асабістае запрашэнне на саміт.

Арман Сагацелян: “Я не валодаю такога кшталту інфармацыяй і нават не ведаю, як яно (запрашэнне на саміт у Вільні  Еўрарадыё) выглядае. І ці ёсць фармальная частка гэтага працэсу. Бо прэзідэнт яшчэ ў Страсбургу заявіў, што мы будзем браць удзел у гэтым мерапрыемстве. На якім узроўні – будзе відаць бліжэй да справы. Пазней будзе адпаведная інфармацыя і афіцыйная заява  і адносна ўдзелу, і адносна таго, у якім фармаце гэта будзе адбывацца”.

Нагадаю, 15 кастрычніка віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас перадаў запрашэнні на саміт "Усходняга партнёрства" кіраўнікам дыпламатычных місій Беларусі Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі