Мяжа з Літвой стала — праз абнаўленне праграмнага забеспячэння

Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа

"Літоўская мяжа да раніцы не працуе", "Кіроўца кажа — аўтобус стаў да раніцы", "Аўтобус які павінен быў адправіцца з Вільні ў 8 раніцы ў Мінск, усё яшчэ не прыехаў, ёсць нейкія навіны пра яго?" — такія паведамленні прыходзяць раніцай і ўдзель 1 верасня з беларуска-літоўскай мяжы. У чым справа?

А рэч у тым, што 1 верасня на літоўскай мытні не працуюць інфармацыйныя сістэмы. Там адбываецца планавае абслугоўванне апаратнага і праграмнага забеспячэння. І гэтыя працы істотна павялічваюць час праходжання мяжы.

Чакаецца, што сістэмы мытні зноў пачнуць працаваць у 18:00. Літоўскі бок просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі