У Польшчы змякчылі прысуд беларусам за акцыю каля брамы Асвенціма

gazetakrakowska.pl
gazetakrakowska.pl

Кракаўскі суд змякчыў прысуд суда першай інстанцыі ўдзельнікам акцыі каля брамы былога канцлагера ў Асвенцыме, якая прайшла 24 сакавіка 2018 года. Тады група маладых людзей, сярод якіх былі 5 беларусаў, зарэзала каля брамы мемарыяльнага комплексу авечку, распранулася дагала і скавала сябе ланцугом у рамках акцыі хэпэнінга [від сучаснага мастацтва. — Еўрарадыё].

Арганізатарамі акцыі былі грамадзяне Беларусі Адам Бяляцкі і Мікіта Валадзько. Асвенцымскі суд прыгаварыў іх да 1 года і 6 месяцаў і 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі. Цяпер Кракаўскі суд знізіў тэрміны зняволення да 1 года Бяляцкаму і 8 месяцаў Валадзько, паведамляе gazetakrakowska.pl.

Астатнім удзельнікам акцыі суд вышэйшай інстанцыі знізіў на чвэрць сумы штрафаў — з 2,5 да 2 тысяч долараў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі