Вы тут

У Польшчы ўстаноўлены рэкорд па заражэнням COVID-19 за час чацвёртай хвалі

Польскія дактары / PAP

За апошнія суткі ў Польшчы зарэгістравана 3236 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, смяротных зыходаў — 44, выздараўлення — 1437, паведамляе "Польскае радыё" са спасылкай на Мінздраў краіны ў суботу.

Больш за ўсё новых заражэнняў зарэгістравана ў Люблінскім ваяводстве (773 выпадкі), менш за ўсё — у Апольскім (34 выпадкі).

У цяперашні час у шпіталях знаходзяцца 3012 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. З учарашняга дня лік гэтых пацыентаў павялічыўся на 145 чалавек. 257 хворых падлучаныя да рэспіратараў. За мінулыя суткі гэта колькасць павялічылася на 23 чалавекі. На карантыне зараз знаходзіцца 123 тысячы 871 чалавек. У параўнанні з папярэднім днём іх колькасць вырасла больш чым на 2,8 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.