У Польшчы серыйны злодзей з Беларусі публічна выбачыўся перад гараджанамі, піша mostmedia.io. 49-гадовы беларус падазраецца ў шэрагу крадзяжоў у крамах у горадзе Кемпна.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён карыстаўся няўважлівасцю прадаўцоў і краў розныя тавары (у асноўным бытавую хімію, электраінструменты і прадукты). Паліцэйскія знайшлі яго з дапамогай камер відэназірання, усталяваных у адной з крамаў. Пры ператрусе ў кватэры, дзе жыў беларус, супрацоўнікі канфіскавалі большую частку крадзенага. Яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.
"Я прашу прабачэння перад супольнасцю жыхароў Кемпна за крадзяжы, якія я здзейсніў на тэрыторыі павета, — гаварыў пасля беларус. — Я зразумеў сваю памылку, я хачу сумленна працаваць і жыць тут. Прашу прабачэння, гатовы панесці заслужанае пакаранне за свае ўчынкі".



