У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (абнаўляецца)

У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (абнаўляецца)
У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (абнаўляецца)

Каля польскай Лодзі на аўтастрадзе перакуліўся аўтобус, у якім знаходзіўся 41 чалавек, пераважна грамадзяне Беларусі. Гэта была група турыстаў, якая вярталася з Прагі. Прыкладна а 4-й раніцы аўтобус маркі Eos з невядомых прычынаў з’ехаў на абочыну дарогі , а затым зваліўся з насыпу ў роў, паведамляе  lodz.onet.pl

За рулём быў 49-гадовы кіроўца, які быў цвярозым.

У выніку здарэння пацярпелі 18 чалавек. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў лякарні. Адна пасажырка атрымала цяжкую траўму галавы і грудной клеткі, яе даставілі ў лякарню на верталёце.

На трасе А2 утварыўся затор у абодва бакі і доўгі час рух транспарту не мог аднавіцца. Цяпер дарога вольная.

Для пасажыраў, якія не пацярпелі ў здарэнні, паставілі палатку. За імі выехаў запасны аўтобус, каб даставіць падарожнікаў у Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі