У Польшчы грамадзяніна Беларусі збілі за рускую мову

У Польшчы грамадзяніна Беларусі збілі за рускую мову

У польскім горадзе Торунь група невядомых хуліганаў збіла пяць чалавек — грамадзян Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі. Здарэнне адбылося ўначы ў нядзелю. Людзі гулялі ў Старым горадзе, калі на іх напалі. Як паведамляе torun.wyborcza.pl, хуліганы так адрэагавалі на рускую мову, на якой размаўлялі пацярпелыя. Яны не пашкадавалі нават дзяўчыну. Найбольш пацярпеў паляк, які рэпатрыяваўся ў Польшчу з Расіі, — у яго траўма галавы. Што да грамадзяніна Беларусі (этнічнага паляка, дарэчы), то ён моцна не пацярпеў.

Паліцыя шукае нападнікаў і распаўсюдзіла здымкі некаторых з іх. Праваахоўнікі заявілі, што напад адбыўся па нацыянальнай прыкмеце (хуліганы крычалі "Польшча для палякаў!").

Мэр Торуні назваў здарэнне "бандытызмам" і "праявай нянавісці", з якімі нельга змірыцца.

У Польшчы грамадзяніна Беларусі збілі за рускую мову
Адзін з падазраваных / torun.wyborcza.pl
У Польшчы грамадзяніна Беларусі збілі за рускую мову
Адзін з падазраваных / torun.wyborcza.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі