У Польшчы асудзілі беларускага шпіёна Сяргея Моніча

Польскі суд прыгаварыў беларуса Сяргея Моніча да пяці з паловай гадоў турмы за шпіянаж.
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 43-гадовы Моніч быў прызнаны вінаватым у перадачы "інфармацыі, якая закранае інтарэсы нацыянальнай бяспекі Польшчы, замежным разведслужбам", паведамляе БелаПАН са спасылкай на AFP.

Сяргей Моніч быў арыштаваны ў Літве ў 2006 годзе ў выніку сумеснай аперацыі польскіх і літоўскіх спецслужбаў.

Паводле звестак польскай пракуратуры, ён завербаваў нейкага грамадзяніна Польшчы, з якім сустракаўся ў Мінску і Вільні. Гэты чалавек нібыта перадаваў беларусу інфармацыю пра супрацоўнікаў МЗС Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі