Вы тут

У Полацку па дамах ходзяць несапраўдныя работнікі "Энергазбыту"

Здымак з архіву.

У Полацку па дамах ходзяць несапраўдныя работнікі "Энергазбыту". Пра гэта паведамляе Полацкае аддзяленне філіі "Энергазбыт" прадпрыемства "Віцебскэнерга". Адзначаецца, што мэта, з якой махляры гэта робяць, пакуль невядомая.

Гараджан інфармуюць, што сапраўдныя супрацоўнікі "Энергазбыту" працуюць у спецыяльным адзенні, маюць службовыя пасведчанні "ў форме бэйджу, які размешчаны на верхнім адзенні і лёгкадаступны для агляду". Калі ж у асобаў, якія прыходзяць у кватэры, такіх пасведчанняў няма, іх просяць не ўпускаць у памяшканне для агляду прыбора ўліку, а пра такія выпадкі інфармаваць "Энергазбыт" і мясцовую міліцыю.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Галоўны трэнер ФК "Шахцёр" Алег Кубараў. Фота: vk.com/fcshakhterby