У Полацку Audi збіла жанчыну на пешаходным пераходзе (відэа)

17 снежня ў Полацку каля 12.30 аўтамабіль Audi збіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Машына паварочвала на скрыжаванні Кастрычніцкай і Юбілейнай, а жанчына ішла па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Што магло перашкодзіць кіроўцу заўважыць пешахода, незразумела, адзначае сайт onliner.by.

На шчасце, хуткасць аўтамабіля была невысокай. Адкінутая ўдарам на некалькі метраў жанчына самастойна паднялася. Верагодна, яна не атрымала значных траўмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі