У Полацку адкрылі знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы"

Памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы" адкрылі сёння ў Полацку. Ён размешчаны на 55 градусе 30 хвіліне паўночнай шыраты і 28 градусе 48 хвіліне ўсходняй даўгаты. Як паведамляе БЕЛТА, геадэзісты рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аэракасмічных метадаў у геадэзіі "Белаэракосмагеадэзія" вылічылі цэнтр Еўропы з дапамогай сучасных камп'ютарных праграм. Яны прыйшлі да высновы, што ён знаходзіцца менавіта ў Полацку.

Расійскія навукоўцы з Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі пацвердзілі разлікі беларускіх калегаў і пагадзіліся з іх методыкай.

Цяпер кожны, хто пабывае ў Полацку, зможа атрымаць памятны сертыфікат, што ён пабываў у самім сэрцы Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі