У "Піратах Карыбскага мора-4" не будзе Арланда Блума і Кіры Найтлі

Роля капітана Джэка Вераб'я ў чацвёртай частцы "Піратаў Карыбскага мора" будзе моцна скарочана, а героям Кіры Найтлі і Арланда Блума там наогул не знайшлося месца.  Пра гэта заявіў Джоні Дэп на прэс-канферэнцыі ў межах прома-тура карціны "Аліса ў краіне цудаў".

Джоні Дэп падкрэсліў, што застацца ў праекце яго пераканала толькі размова з былым старшынём Walt Disney Studios Дзікам Кукам, звольненым без тлумачэнняў, да якога Дэп ставіцца з вялікай павагай.

Здымкі карціны пад назвай "Піраты Карыбскага мора: На дзіўных хвалях" пачнуцца ўлетку 2010 году з разлікам на прэм'еру ў сярэдзіне 2011-га.

Фота:thebosh.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі