У Пінску знайшлі старажытнае пахаванне абезгалоўленых людзей

Пінскія будаўнікі знайшлі ў цэнтры горада старажытнае пахаванне.
Працы па рэканструкцыі цэнтральнай плошчы былі тэрмінова спыненыя, навукоўцы распачалі раскопкі. Археолагі ўжо адкапалі паўразбураныя труны з парэшткамі пяці абезгалоўленых людзей.

Яны мяркуюць, што гэта маглі быць удзельнікі паўстання 1648 года, жорстка падаўленага ўладамі Рэчы Паспалітай. Тады горад быў цалкам разбураны, а цяперашняя цэнтральная плошча Пінску якраз знаходзіцца на месцы старога горада.

Месца раскопак будзе закансерваванае. Для паўнавартаснага яго даследавання на тэрыторыі ўсёй плошчы спатрэбіцца не менш за пяць гадоў. Знойдзеныя парэшткі людзей пасля вывучэння будуць перададзеныя Пінскай праваслаўнай епархіі для пахавання.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі