У Пінску жанчына ў чорнай хустцы паведаміла пра мініраванне крамы

У Пінску жанчына ў чорнай хустцы паведаміла пра мініраванне крамы

У пінскім мікрараёне Лугі з крамы "Алмі" эвакуявалі 105 чалавек пасля паведамлення аб мініраванні. Пра гэта парталу tut.by паведаміў старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Пінскага ГАУС Аляксандр Касцюкевіч.

Паведамляецца, што ўдзень у краму зайшла жанчына ў чорнай хустцы. Яна сказала, што крама замініраваная, а потым знікла. 

На месца выклікалі ратавальнікаў і міліцыю, з крамы эвакуявалі 105 чалавек. Як выявілася, у той самы дзень, але раней гэтая жанчына паведаміла, што замініраваны плавальны басейн школы на вуліцы Паркавай.

Група размініравання абследавала і краму, і будынак школы. Сапёры не знайшлі там выбуховых прыстасаванняў.

У Следчым камітэце кажуць, што падазроную жанчыну затрымалі. Гэта 31-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына стаіць на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. Падчас візіту ў краму жанчына, як паведамляецца, была нецвярозай.

На яе пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі