У Пінску затрымалі маладых злачынцаў

17-гадовы пінчук абрабаваў школьную сталоўку. Ягоным здыбыткам сталі грошы і прадукты харчавання. Крымінальная хроніка з Пінску — у матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка:

830 тысяч рублёў выручкі і прадукты харчавання скраў уначы з сталоўкі пінскай школы №12 вучань 11-га класа. Парушальнік (1989 года нараджэння) залез у харчовую кропку, разбіўшы шкло ў акне.


Гэта ўжо не першае парушэнне, здзейсненае 17-гадовым хлопцам. Ён ужо быў асуджаны за рабаўніцтва і крадзеж. Зараз школьнік затрыманы, распачата крымінальная справа.


Яшчэ адзін 20-гадовы пінчук затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па падазрэнні ў рабаўніцтве. А 9-й гадзіне вечара на вуліцы Чарняхоўскага ён спрабаваў адабраць сумачку і пакет з прадуктамі ў жыхаркі гораду.


Злачынца затрыманы супрацоўнікамі патрульна-паставой службы ГАУС і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі