У Пінску восы атакавалі офісны будынак (фота)

Гаспадары будынку вырашылі зрабіць вонкавы рамонт. Пры рамонтных працах будаўнікі выпадкова затынкавалі ўваход у асінае кубло. Звар’яцелыя інсэкты пачалі шукаць выйсце і за выходныя знайшлі яго ў офісныя памяшканні. Адзін з офісаў проста кішэў восамі. Выкліканыя ратавальнікі не здолелі знайсці само кубло, бо давялося б руйнаваць толькі што затынкаваную сцяну. Таму восаў проста пратравілі ў надзеі, што атрута адпудзіць насякомых.

Хаця дасведчаныя людзі кажуць, што такая паўмера ні да чаго не прывядзе, Бо ў кубле засталася асіная матка, і выжылыя восы ўсё роўна будуць шукаць праходы да яе.







Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі