У Пінску “ўзарвалі” мост праз раку Піна

Сёння ў Пінску мясцовыя ратавальнікі праводзяць спецыяльныя вучэнні з органамі дзяржкіравання.
Дзеля гэтага ў Пінскім раёне органы кіравання, сілы і сродкі грамадзянскай абароны прыводзяцца ў поўную баявую гатоўнасць.

Легенда вучэнняў такая: праціўнік высокадакладнай зброяй зруйнаваў аўтамабільны мост праз раку Піна. Пасля ўдару ў вадзе апынаецца легкавік і аўтацыстэрна з мазутам. А сам мост абрынуўся на баржу, якая праходзіла пад ім.

Ратаваць раку і пацярпелых будуць атрад спецыяльнага прызначэння МНС, аддзелы грамадзянскай абароны, пінскія міліцыянты, медыкі, эколагі. Пампаваць разлітыя нафтапрадукы будзе унікальны вадалазны комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі