У Пінску ў Някляева 100% сапраўдных подпісаў, нават у Лукашэнкі менш

Пінская тэрытарыяльная выбарчая камісія агучыла вынікі праверкі падпісных лістоў, якія здалі ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. У Пінску адзначыўся Уладзімір Някляеў, у яго аказаўся 100% вынік. Праўда і подпісаў яго ініцыятыўная група прынесла менш за ўсіх — толькі 239.  Нават у Аляксандра Лукашэнкі 13 подпісаў прызналі несапраўднымі і ў выніку атрымалася лічба 16660.

У каманды Алеся Міхалевіча не залічылі 2,3% подпісаў ад 2372 пададзеных у выбарчую камісію. А ў Рыгора Кастусёва, ініцыятыўная група якога прынесла 1107 подпісаў, 14,5% подпісаў палічылі несапраўднымі.

Варта адзначыць, што на паседжанні пінскай гарадской выбарчай камісіі прысутнічаў незалежны назіральнік, якога загадзя запрасілі на мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі