У Пінску пад бокам КДБ працуюць расійскія нацыянал-бальшавікі

Вядомыя пінскія апазіцыянеры атрымалі праз дзяржаўную пошту дзіўныя лісты. У канвертах без зваротнага адрасу знаходзіўся каляровы калаж з надпісам “Ваша карта бітая”. Цікава, што гэтыя лісты прыйшлі да тых 11-12 актывістаў, якія знаходзяцца ў асобных спісах пінскіх спецслужбаў. Менавіта гэтых людзей падчас значных палітычных падзеяў у краіне выклікаюць ў міліцыю і саджаюць на суткі за “брыдкаслоўе”. Якім чынам сябры незарэгістраванай арганізацыі даведаліся прыватныя адрэсы апазіцыянераў – гэта пытанне да адпаведных органаў.

Віктар Ярашук:
Сёння зранку убачыў у паштовай скрыні ліст. Паглядзеў - дзіцячым почыркам падпісаны, без зваротнага адрасу. Ускрыў - там картка “Ваша карта бітая”. Стала смешна і шкада тых людзей. Чаго яны хаваюцца за дзяцей, самі сябе баяцца?

Гісторыя радыкальнага левага руху ў Пінску пачынаецца прыкладна з 2001 года, калі адзін з мясцовых сябраў ЛКСМБ выйшаў з шэрагаў гэтай арганізацыі і пачаў ствараць аддзел расійскай арганізацыі “красной” моладзі (АКМ). Прадстаўнікі пінскага АКМ удзельнічалі ва ўсіх апошніх першамайскіх дэманстрацыях, якія ладзіла мясцовая ўлада.

АКМ таксама выстаўляе свайго кандыдата на ўсіх мясцовых выбарах. Падчас агульнанацыянальных выбараў яны вядуць актыўную агітацыйную працу (ладзяць несанкцыянаваныя пікеты, распаўсюджваюць улёткі і плакаты). Часам робяць напады на актывістаў нацыянальнай апазіцыі, найчасцей на зборшчыкаў подпісаў. Дарэчы, яйка, кінутае ў твар Аляксандра Мілінкевіча, падчас ягонага апошняга візіту ў Пінск, таксама справа левых радыкалаў.

Спецслужбы не рэагуюць на актыўныя дзеянні незарэгістраванай арганізацыі, у мэты якой уваходзяць руйнаванне канстытуцыйнага ладу і пазбаўленне Беларусі незалежнасці. Месца збору сябраў АКМ - у цэнтры горада пад вокнамі будынка пінскага КДБ. Яны яго мецяць сваімі графіці.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2008/10/84993/cms-image-000012702.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2008/10/84993/cms-image-000012703.jpg

Віктар Ярашук: Я ўпэўнены, што нашыя спецслужбы ведаюць, хто гэта робяць. Пінск - не такі вялікі горад і вядома, хто чым займаецца. Проста няма каманды гэта спыніць. Ніякіх захадаў яны рабіць ня будуць. Калі былі ўлёткі з абразай дэмакрата, я напісаў пра гэта ў пракуратуру і атрымаў адказ, што гэта зрабіў невядома хто, каго немагчыма знайсці.

Апошнім часам на аўтобусных прыпынках горада сталі з’яўляцца ўлёткі новай праварадыкальнай арганізацыі НБП (нацыянал-бальшавіцкай партыі). З выявай брытагаловага малайца. На іх нават пазначаны кантактны тэлефон. Па ім адгукаецца 24-гадовы Алег, выпускнік гістфака педуніверсітэта імя Танка, прэс-сакратар НБП: "Лісты да апазіцыянераў - гэта не нашыя "саратнікі". Каб мы гэта зрабілі, мы б ад гэтага не адмаўляліся. Гэта або правакацыя саміх апазіцыянераў, або справа КДБ ці яшчэ каго, або ўвогуле нейкі вар'ят. Бо ніякая палітычная арганізацыя гэтым займацца не будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі