У Пінску хакеісты “Гомеля” перайгралі маскоўскае "Дынама" (фота)

У Пінску працягваюцца таварыскія сустрэчы беларускіх хакейных дружынаў з наймацнейшым клубам Кантынэнтальнай хакейнай лігі маскоўскім “Дынама”. У нядзелю, 4 жніўня, на пляцоўцы лядовага палаца расіяне выйшлі супраць беларускага хакейнага клуба “Гомель”.  



Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. Былі прызначаныя хакейныя пенальці — буліты. У гэтым выпрабаванні перамаглі беларусы, якія здолелі закінуць адну шайбу. Варта адзначыць, што трэнеры масквічоў паступова ўводзяць у гульню наймацнейшых гульцоў, таму найцікавейшы матч наперадзе.



Заўтра, 5 жніўня маскоўскія дынамаўцы ў Пінску будуць гуляць з хакеістамі мінскага “Юнацтва”. Нагадаем, у суботу перамогу над маскоўскім "Дынама" святкаваў гродзенскі "Нёман" — 5:2.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі