У Петрыкаве аштрафавалі за асвятленне сустрэчы Алексіевіч з аднакласнікамі

У Петрыкаве аштрафавалі за асвятленне сустрэчы Алексіевіч з аднакласнікамі

Суд Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці аштрафаваў на 690 рублёў незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову. На яе склалі пратакол за сюжэт, які выйшаў на тэлеканале “Белсат”. У ім асвятляўся візіт лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч у Капаткевічы. Яна сустрэла там сваіх аднакласнікаў.

Шчыракову пакаралі “за незаконны выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі”. Радыё Свабода адзначае, што сёлета журналістку штрафавалі 7 разоў на агульную суму 4776 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі