У першыя дні Новага года ў Беларусі затрымана каля 10-ці чалавек

Затрыманні на адным з пратэстных маршаў у Мінску восенню 2020 га года/ Риа Новости
Затрыманні на адным з пратэстных маршаў у Мінску восенню 2020 га года/ Риа Новости

У першыя дні Новага года ў Беларусі працягнуліся затрыманні актывістаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Так, у Брэсце на хлопца,  які пратэстуе з БЧБ-прычоскай, пачалі крымінальную справу. 31 снежня да бацькоў Андрэя Прыстаўкі прыйшлі з ператрусам. Следчыя сказалі, што Андрэй абвінавачваецца ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі), а пакаранне, якое яму пагражае, — ад 1 да 3 гадоў. Новы год Андрэй сустрэў у ізалятары — адбываючы суткі за адзіночны пікет.

Яшчэ адзін брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда вечарам 1-га студзеня мусіў выйсці з ІЧУ, бо скончыліся 72 гадзіны з моманту яго затрымання. Але гэтага не адбылося — яго перазатрымалі па новым пратаколе яшчэ на 72 гадзіны.

1 студзеня ў Мінску была затрыманая Таццяна Масленок, цяпер яна ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама быў затрыманы сын Ніны Багінскай Павел.

2 студзеня ў Мінску затрымалі Вераніку Андрушкевіч. Яна ішла ў краму з бел-чырвона-белым сцягам на спіне. Дзяўчыну даставілі ў РУУС Партызанскага раёна.

Паводле інфармацыі Белсата, у дадзены момант сілавікі праводзяць ператрус у кватэры віцебскай пенсіянеркі-вазочніцы Валянціны Крыштапенка. У яе канфіскаваныя тэлефоны. Валянціну некалькі разоў судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. З чым звязаны ператрус пакуль невядома.

Таксама валанцёры пішуць пра затрымануюсёння Алесю Жадзько. 2-га студзеня @spiski_okrestina паведамілі пра затрыманне Дзярэніка Казазянца, Уладзіміра Куліча і Андрэя Пещура.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі